У Барселоне завяршыў працу форум левых сіл "Глабальная прагрэсіўная мабілізацыя"
Маштаб уразіў — і колькасці ўдзельнікаў, і па ўзроўні прадстаўніцтва.
Тысячы людзей, сярод іх —прэзідэнты Бразіліі і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, прэм’ер-міністр Іспаніі, іншыя дзеючыя і былыя кіраўнікі розных краін, лідары прафсаюзаў, партый і актывісты.
Занадта шмат краін сучаснага свету вяртаюцца да аўтарытарызму, аддаляючыся ад дэмакратыі. Гэтаму трэба супрацьстаяць разам. Менавіта таму найбуйнейшыя левыя арганізацыі — Сацыялістычны інтэрнацыянал, Партыя еўрапейскіх сацыялістаў, Прагрэсіўны альянс, еўрапейскія прафсаюзы і іншыя — зрабілі першы крок у гэтым кірунку, правёўшы гэты форум.
Гэта таксама ўрок для будучыні Беларусі з яе значнай доляй дзяржаўнага сектара, дзе існуе вялікі патэнцыял для сацыял-дэмакратыі.
Свабода, справядлівасць, салідарнасць — гэтыя прынцыпы жывуць і будуць жыць, пакуль існуюць няроўнасць, эксплуатацыя, дыскрымінацыя і расізм.

👍8❤2😁1
Forwarded from STATKEVICH M
Беларусь перамяшчаецца. Жыхары Мінска і заходніх абласных цэнтраў пераязджаюць самі, часта па палітычнымі прычынам, на Захад, ці адпраўляюць туды сваіх дзяцей. Замест іх прыязджаюць жыхары рэгіёнаў, шукаючы лепшай працы і большых заробкаў. У Расію цяпер едуць меньш - вайна. У невялікія гарады, тым болей, вёскі не пераязджае амаль ніхто. Як я разумею, спроба замяніць іх насельніцтва пакістанцамі ўжо завершана. Цяпер чарга паўночнакарэйцаў. У выніку краіна пусцее і канцэнтруецца ў Мінску, дзе ідзе масштабнае жыллёвае будаўніцтва. Тым, хто зарабляе на ім, выгодней будаваць на незаселеных месцах у межах кальцавой аўтадарогі - не трэба плаціць за камунікацыі ды за перасяленне людзям, якія жывуць на месцах будучых новабудоўляў. Таму забудоўваюць прыватны сектар, поймы нешматлікіх рэк, зялёныя зоны. Ў выніку, некалі самая зялёная сталіца Еўропы ператвараецца ў каменныя джунглі. Праз месяц знясуць Старую Лошыцу, дзе я зараз жыву разам з маёй жонкай Марынай ў доме, ў якім яна вырасла. Зараз тут вельмі прыгожа - на вуліцах квітнее алыча. Пазней у садах заквітнеюць яблыні.
Паглядзіце ў апошні раз- праз які месяц усё гэта будзе знесена бульдозерамі.

👍3
Яўген Вільскі, першы намеснік старшыні партыі "Народная Грамада" для выдання "Аргумент" (Украіна)
https://argumentua.com/stati/eroziya-mandatu-doviri-ta-viklik-dobrovoltsiv-evgen-vilskii-pro-zalashtunki-biloruskoi-emigrat

— Чи можна сказати, що справжня боротьба за майбутню Білорусь уже почалася, чи ми лише на стадії підготовки?
— Повною мірою ця боротьба ще не розгорнулася. Зараз багато хто зосереджений на поточному виживанні, збереженні структур чи міжнародному піарі. Справжня, жорстка політична конкуренція за майбутнє Білорусі ще попереду. Вона почнеться тоді, коли система в Мінську почне хитатися, і на перший план вийдуть не ті, хто краще вміє писати звіти, а ті, хто здатен брати на себе відповідальність у критичний момент.
АРГУМЕНТ
Ерозія мандату довіри та виклик добровольців — Євген Вільський про залаштунки білоруської еміграції
Білоруська політична еміграція зразка 2026 року суттєво відрізняється від того піднесення, яке світ спостерігав у 2020-му. На зміну одностайності прийшли важкі питання про легітимність, прозорість роз
👍9😁1
40 гадоў таму здарылася катастрофа на Чарнобыльскай АЭС. Гэтая трагедыя назаўсёды змяніла лёсы мільёнаў людзей. Беларусь пацярпела больш за іншыя краіны: значная частка тэрыторыі была забруджана радыяцыяй, з’явіліся зоны, дзе нельга бяспечна жыць, весці гаспадарку.
Наступствы адчуваюцца і дагэтуль. Але замест клопату пра людзей і захавання памяці ўлады гадамі імкнуцца сцерці тэму Чарнобыля з грамадскай прасторы. Удзельнікі акцый «Чарнобыльскі шлях» падвяргаліся рэпрэсіям, як і актывісты, што былі супраць будаўніцтва АЭС у Астраўцы. З 2020 году рэпрэсаванымі сталі нават дзеці — малым з пацярпелых раёнаў забаранілі аздараўленне за мяжой.
Цяпер у краіне працуе новая атамная станцыя ў Астраўцы — аб’ект, якім так ганарыцца Лукашэнка і да якога ўжо неаднаразова ўзнікалі пытанні наконт бяспекі. Больш за тое, гучаць заявы пра «адраджэнне» сельскай гаспадаркі на забруджаных землях — нібыта радыяцыя ўжо не праблема.
Але Чарнобыль нікуды не знік. І такое абыякавае стаўленне да яго, нявывучаныя ўрокі той бяды могуць стаць прычынай новай трагедыі і новых смерцяў. Пра якую спачатку будуць цынічна маўчаць і казаць, што «гэта фэйк». А потым абвінавацяць каго заўгодна, толькі не сябе. Але будзе позна, бо жыцці людзей будзе ўжо не вярнуць. Пакуль ва ўладзе краіны дыктатар, ні адзін чалавек не можа быць упэўнены, што новага Чарнобыля не будзе.

👍7
Forwarded from STATKEVICH M
Сёння 40-я гадавіна Чарнобыльскай катастрофы, якая сталася для беларусаў нацыянальнай трагедыяй. Масква тады актыўна гулялася з "мірным атамам". Абы-які патэнцыйна небяспечны праект, абы-як пабудаваная каля нашых межаў атамная станцыя, абы-якая яе эксплуатацыя - усё гэта прывяло да ядзернай катастрофы, да многіх тысячаў смерцяў ад хваробаў, звязаных з радыёактыўным апраменьваннем. Радыеактыўнымі рэчывамі была забруджана чвэрць тэрыторыі Беларусі, дзе жылі болей за два мільёны чалавек, сотні тысячаў былі вымушаныя пакінуць свае дамы і перасяліцца ў больш "чыстыя" рэгіёны краіны.
Зараз Масква зноў гуляецца, толькі ўжо з "ваенным атамам" ды на тэрыторыі самой Беларусі, дзе зараз размешчана расійская ядзерная зброя.
Ядзерная зброя можа сапраўды абараніць краіну, але толькі, калі гэта свая ядзерная зброя. Чужая ж ядзерная зброя на нашай зямлі толькі робіць нас закладнікамі чужой волі, чужой палітыкі. Масква ўжо амаль не хавае сваіх намераў распачаць узброены канфлікт з суседнімі краінамі Захаду. У выпадку такога канфлікту расійская ядзерная зброя можа быць скарыстана з нашай зямлі, што выкліча ядзерныя ўдары ў адказ па Беларусі.
Калі гэты д'ябальскі сцэнар будзе рэалізаваны, то наша зямля ператворыцца ў радыёактыўную пустэльню, у якой ужо не будзе "чыстых" рэгіёнаў, у якіх ад радыяцыі могуць схавацца ацалелыя.
Ад продкаў нам дасталася прыгожая зямля з цудоўнай прыродай. Наш абавязак захаваць яе і перадаць наступным пакаленням беларусаў. Для гэтага трэба пазбавіць Беларусь ад чужой ядзернай зброі і небяспечных для нас ваенных саюзаў.
За нейтральную і бяз'ядзерную Беларусь!

👍2
Forwarded from STATKEVICH M
НАРМАЛІЗАЦЫЯ ПОДЛАСЦІ.
Нядаўна да мяне зноў звярнуўся былы сябра Народнай Грамады, які зараз знаходзіцца за межамі нашай краіны яшчэ з адным пытаннем: "Мікалай Віктаравіч, я і мае сябры ўдзячныя за Вашы грунтоўныя і цікавыя адказы на нашыя папярэднія пытанні. Але зараз мы абмяркоўвалі пытанне, звязанае з маральнымі рэчамі. Неразуменне выклікаюць некаторыя матэрыялы, што з'яўляюцца на пэўных дэмакратычных рэсурсах. Калі рэсурс, арыентаваны на нацыянальную культуру, рэгулярна звяртаецца да асвятлення прыватнага жыцця мярзотніка, які купіў сабе свабоду за кошт свабоды сваіх калегаў, абмяркоўвае нават колер трусоў яго сужыцелькі, калі відэаканал гэтага ж рэсурсу рэгулярна дае слова даносчыцы, з-за якой былі зняволены яе калегі, калі вызваленая палітзняволеная прызнаецца ў супрацоўніцтве са сваімі катамі, ухваляе іх, ды яшчэ заяўляе, што ніхто не мае права папікнуць яе гэтым. Як Вы ацэньваеце ўсё гэта?
Я ніколі не папікаў і не папікну нікога, хто дзеля сваёй свабоды падпісаў нейкае "прашэнне", наадварот, заўсёды радуюся, што для некага скончылася турэмнае пекла. Зрэшты, чалавечая годнасць належыць самому чалавеку і калі ён вырашыў памяняць яе на выйсце з цяжкой сітуацыі і думае, што здолее з гэтым жыць, то гэта яго годнасць і яго жыццё.
Іншая справа, калі дзеля вызвалення нехта ідзе на даносы, на стукацтва. Лічу, што гэта найвялікшая подласць - абменьваць сваю свабоду на свабоду іншых людзей. Даносчыкі для мяне падонкі, з якімі я не маю ніякіх спраў. Тыя, хто патурае ім, тыражуе іх погляды ці жыццё, нармалізуе іх подласць. Мабыць, у душы "нармалізатараў" таксама ёсьць нешта падобнае.
Таксама лічу недапушчальным і стукацтва сярод палітзняволеных. Гэта няпраўда, што паведамляючы "нязначныя" звесткі пра іншых адміністрацыі, вы не шкодзіце ім. Вы не можаце ведаць, для якіх мэтаў і калі могуць быць скарыстаныя паведамленыя вамі звесткі, калі іх дастануць з асабістай справы, каб скарыстаць для нейкага "аператыўнага мерапрыемства", каб зрабіць становішча ахвяры вашага даносу яшчэ больш невыносным. Спробы апраўдання свайго стукацтва зразумелыя - людзі амаль заўсёды апраўдваюць сябе. Але ж публічнае апраўданне подласці нармалізуе яе, наносіць шкоду маральнаму здароўю грамадства і ўзмацняе пазіцыі ворагаў свабоды. Таму трэба спыняць "нармалізатараў" ды іх "герояў".
Што тычыцца апраўдання ўласных катаў, то міжволі ў галаву прыходзіць убачанае у дзяцінстве - як сабака ліжа боты гаспадару, калі той б'е яго. Што ж трэба зрабіць з чалавекам, каб давесці яго да стану таго сабакі?
Метадаў для гэтага хапае. Але яны патрабуюць сістэмнай працы вялікай колькасці людзей з немалымі заробкамі. Навошта траціць немалыя грошы, час, каб нейкі чалавек, палітвязень, хай і вядомы сярод сваіх былых аднадумцаў, але ніякі не экстрэміст, не тэрарыст, публічна зганіў сябе? Думаю, што ёсць тры прычыны гэтага:
1). Чым болей медыйны чалавек, то тым больш шырокае ўздзеянне на грамадства акажа нармалізацыя ім даносаў, стукацтва і самапрыніжэння перад сваімі катамі.
2). Тыя, хто "працуе" з палітвязнямі, таксама людзі і жывуць сярод людзей. Як бы яны не самападманвалі сябе, але адчування, што яны займаюцца нізкай справай, ці хай нават нямога пытання ў вачах блізкіх пазбегнуць цяжка. Калі ж зломлены апанент публічна прыніжае сябе, у іх катаў узнікае пачуццё перавагі - "хай мы таксама ліжам, але нас хоць за гэта добра кормяць і ліжам мы не публічна".
3). Беларусы вельмі законапаслухмяныя, ніякай арганізаванай злачыннасці ў нас няма, дыверсанты і сапраўдныя тэрарысты не водзяцца. Таму шматлікія сілавыя структуры мусяць даказваць сваю патрэбнасць начальству, каб не скарацілі. Таму барацьба з іншадумцамі і зняволенымі робіцца для іх галоўным заняткам. А прымушэнне вядомых апанентаў начальства да ўхвалення сваіх катаў ды таго ж начальства вельмі падабаецца апошняму, што гарантуе і надалей шчодрае кармленне.
Што застаецца прыстойным людзям? На мой погляд - стаяць годна, пазбягаць подласці і подлых.

❤2👍1
Вызвалены палітзняволены журналіст Андрэй Пачобут
28 красавіка на беларуска-польскай мяжы беларускі бок перадаў «трох палякаў і двух малдаван». Пра гэта паведаміў у сацсетцы X пасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл. Сярод вызваленых — Андрэй Пачобут, які правёў у зняволенні 1860 дзён.
Яго затрымалі 25 сакавіка 2021 года разам з іншымі актывістамі Саюза палякаў Беларусі. 8 лютага 2023 года суд у Гродне прысудзіў яму 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Увесь гэты час Пачобут заставаўся прынцыповым: ён адмаўляўся прасіць памілавання і пакідаць Беларусь.
Як паведаміў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск, які сустракаў яго на мяжы, першыя словы Пачобута былі пра вяртанне: «Ці змагу я вярнуцца туды?» Гэта пытанне шмат гаворыць пра чалавека, які нават пасля гадоў турмы думае не пра сябе, а пра радзіму.
Вітаем спадара Андрэя на волі!

❤6👍2
Літоўскія прафсаюзы адзначылі Дзень працы акцыяй каля Віленскага самакіравання. Да мерапрыемства далучыліся і актывісты Партыі «Народная Грамада», якія ўжо некалькі гадоў падтрымліваюць супрацоўніцтва з прафсаюзным рухам Літвы.
Падчас акцыі прагучала і беларуская тэма. Удзельнікі нагадалі пра сітуацыю з правамі працоўных у Беларусі і неабходнасць еўрапейскіх стандартаў. На адным з плакатаў было напісана: «Еўрапейскае, а не беларускае рэгуляванне забастовак».
Па выніках акцыі быў падрыхтаваны і накіраваны зварот да Прэзідэнта Літвы, Прэм’ер-міністра і Старшыні Сейма з заклікам улічваць пазіцыю працоўных і абараняць іх правы.

👍5